Гурт Віктара Сямашкі «Фантастычныя плыўцы» прэзентаваў арганна-харавы альбом

Авант-джазавы гурт з 20-гадовай гісторыяй «Фантастычныя плыўцы» выклаў у вольны доступ новую праграму ISNY. Плён двухгадовае працы выбіваецца з шырокай фанаграфіі «плыўцоў», бо тут задзейнічаныя кляштарны арган і мяшаны хор.

ISNY

Па словах ініцыятара стварэння праграмы, музыкі і даследчыка Віктара Сямашка, ISNY — гэта той альбом, пасля якога «Фантастычных плыўцоў» можна было б адпусціць у вечнасць.

«Той выпадак, калі любыя тлумачэнні могуць нашкодзіць успрыманню. Той вынік, пасля якога жыццё асабліва ўспрымаецца пражытым недарэмна. Але штосьці яшчэ будзе, пэўна», — абяцае Віктар Сямашка.

«Калі хтосьці з патомкаў захоча гэта выканаць, то галоўнае захаваць структуру, а ўсе варыяцыі могуць быць агучаныя любымі інструментамі або групамі ў якім-кольвек жанры», — адзначае Віктар Сямашка.

Huk Cišy

У праекце бралі ўдзел:

Юлія Шавель — арган,
Віктар Сямашка — арган, харавыя мэлёдыі,
Канстанцін Яськоў — харавыя аранжыроўкі,
выкананне — хор вольных беларусаў «Гук Цішы» (дырыжор Павел Сопат).

Вокладкай для альбома ISNY стала фатаграфічная кампазыцыя мастачкі Аўгіньні Мікуліч.

Рэліз дасяжны для слухання і спампоўвання на Bandcamp.

Фота — Аляксандар Драгавоз

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць