Адкрыццё выставы Анастасіі Балыш “Таямніцы святла”

09.12.2017 15:00 - 15:00 Аршанскі музей У.С.Караткевіча (г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 26) Бясплатнае

9 снежня, а 15 гадзіне ў выставачнай зале Аршанскага музея У.С. Караткевіча адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Анастасіі Балыш “Таямніцы святла”. Экспазіцыя ўключае звыш 20 твораў жывапісу  і  інсталяцыі.

Мастачка прапануе гледачам пазнаёміцца са сваім бачаннем свету, разгледзець яго фізічнае і філасофскае ўвасабленне. Не сакрэт, што напярэдадні зімовых святаў, кожны з нас намагаецца дакрануцца да чагосці казачнага, добрага і светлага. У гэтыя дні святочным святлом літаральна зіхаціць кожны дом, і, здаецца, што душы людзей таксама прасвятляюцца чысцінёй і верай у цуд.

У сваёй творчасці мастачка разважае на тэмы ўзнікнення нябесных свяціл , іх існавання побач з людзьмі. Сонца, месяц і зоркі наталяюць чалавека сваёй касмічнай энэргіяй! Ад яе сэрцы запальваюцца цудадзейным святлом! Як жа не згубіць гэтае святло  ў жыццёвых выпрабаваннях? Як зберагчы святочнае натхненне  ў шэрыя будні? Спадзяемся, што наведвальнікі выставы знойдуць адказы на свае пытанні, цудоўна – калі ў іх з’явяцца новыя. Бо пошук дабра і шчырасці – гэта ўжо першы крок да святочнага цуда!

Выстава працуе ва Установе Культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны” Аршанскім музеі У.С.Караткевіча з 9 па 31 снежня 2017года. Спрацоўнікі музея чакаюць вас штодзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 па адрасе г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 26.

Даведкі па тэлефонах: 8(0216)511849, +375 44 7200923

Anastasiya-balysh.com balysh84@mail.ru


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Раство па-беларуску ў Варшаве

28.12.2025 (15:00 - 20:00) "Дaліна скарбаў" (Puławska, 114)

Каляды з Маляванычам у Сіэтле

09.01.2026 (19:00 - 21:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ