Адкрыццё выставы мастакоў-татуіроўшчыкаў – «ФЛЭШБЭК».

21.10.2016 18:00 - 20:00 Выставачная прастора Этнацэнтра “РАГНА” (вул. Караля, дом 22 / вул. Сухая, дом 4) Бясплатнае

21 кастрычніка 2016 года а 18:00 у выставачнай прасторы Этнацэнтра “РАГНА”, размешчанага па адрасу: вуліца Караля, дом 22 / вуліца Сухая, дом 4, Мінск, Беларусь, адбудзецца адкрыццё міжнароднай выставы графічных эскізаў (флэшаў) мастакоў-татуіроўшчыкаў – «ФЛЭШБЭК».

Упершыню ў Беларусі прадстаўлена звыш пяцідзесяці арыгінальных графічных эскізаў (флэшаў), выкананых аўтарамі з Еўропы і краін СНД. На выставе можна ўбачыць як унікальную графіку, выкананую ў тэхніцы малюнка алоўкам, акварэллю, пастэллю, тушшу, маркерамі, так і некалькі прац друкаванай графікі ў тэхніцы лінагравюры.

Выстава працягнецца да 13 лістапада 2016 года.

Тэлефоны: +375 29 127-72-54, +375 29 217-70-91.

Працуем кожны дзень з 10:00 да 20:00, у нядзелю з 10:00 да 17:00.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ