Выстава “Miniprint Талін – Мінск 2016”

26.02.2016 11:00 - 19:00 галерэя “Універсітэт культуры” (Кастрычніцкая пл., 1 // Палац Рэспублікі) Бясплатнае

Выстава “MINIPRINT Талін – Мінск 2016” — гэта першы праект такога кшталту ў Беларусі. Мастакі, якія прымаюць удзел у выставе, стварылі творы ў фармаце малых форм і ў сваіх кампазіцыях выкарыстоўвалі разнастайныя графічныя тэхнікі. Кожны аўтар паказвае прысутны толькі яму стыль або почырк, пачынаючы ад філіграннага характару твора і заканчваючы мастацтвам вялікіх формаў. Разам з імі прадстаўлены кампазіцыі, якія быццам бы адлюстроўваюць кадрыраваныя дэталі ранніх твораў. Часам уважлівы глядач можа ўбачыць у выстаўленай працы схаваны заклік або адчуць радасць пазнання адлюстраванага матыву.

Выставы пад назвай MINIPRINT TALLINN дэманстраваліся ў Таліне ў галерэі “Вабадусе” ў 2011 г., у Раваніемі ў галерэі “Напа” ў 2012 г., у Пскове ў Пскоўскім дзяржаўным аб’яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеі-запаведніку ў 2014 г., у Маскве ў выставачнай зале “Тушына” у 2015 г.

Сёлета ўпершыню дадзеная выстава будзе экспанавацца ў Мінску і прадставіць гледачам асаблівасці сучаснага эстонскага мастацтва.

Для выставы адабрана 107 графічных твораў 44 мастакоў, што адлюстроўваюць адну з граняў графічнага мастацтва Эстоніі і ў той жа час даюць шырокае ўяўленне аб творчасці аўтараў.

Кантактны тэлефон: +375 29 853-75-98 (дырэктар галерэі Павел Сапоцька).

Выстава працуе да 14 сакавіка 2016 года.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)

Тэл./факс: 327-26-12

Час працы: 11.00-19.00.

Выхадныя: нядзеля, панядзелак

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Аўтограф-сесія Марыны Ментусавай у Варшаве

02.08.2026 (11:00 - 12:30) кнігарня «Запятая» (Koszykowa 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ