Адкрыццё выставы “Мінулае яшчэ на скончылася, будучыня ўжо не настала”

20.07.2017 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны
20 ліпеня – 6 жніўня 2017
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Персанальная выcтава мастака Антона Сарокіна Мінулае яшчэ на скончылася, будучыня ўжо не настала.

Куратаркі: Інга Ліндарэнка, Марыя Яшчанка
19:00 20.07 / Адкрыццё выставы
19:30 27.07 / Экскурсія па выставе з куратаркай і мастаком

Абапіраючыся на лакальны кантэкст і ўласныя ўспаміны, Антон Сарокін звяртаецца да глабальнага пачуцця занепакоенасці наконт магчымых сцэнароў будучыні і пэўнага культурнага “азірання” назад – у мінулае. Выстава даследуе парадокс татальнай розніцы і паражальнага падабенства паміж мінулым “часам надзей” і сённяшнім “часам складанасці”.

Антон Сарокін разглядае рэкамбінацыйны патэнцыял агульнадаступных аўдыя- і відэаматэрыялаў – “знойдзеных кадраў” (з анг. found footage), запісаў з асабістых архіваў, артэфактаў поп-культуры, лічбавага смецця, філд-рэкордынгу, мемаў – праз іх асэмбляванне, зборку і мантаж. Працуючы як рэдактар, дызайнер і актывіст, Сарокін вывучае, што “мінулае” кажа нам пра сучаснасць і будучыню. Праз даследаванне і перапрацоўку мастак вынаходзіць закладзеныя ў медыя сэнсы, якія могуць свабодна пашыраць, адцяняць, дапаўняць, адмаўляць адно аднаго, а таксама мутаваць у новыя формы.

Антон Сарокін нарадзіўся ў 1985 годзе, жыве і працуе ў Мінску, спецыялізуецца на мультымедыйных і дыгітальных формах сучаснага мастацтва, а таксама на DIY-музыцы. Мастак даследуе тэмы персанальнай і калектыўнай памяці, палітычнага вымярэння гуку і цішыні, сувязі музыкі і сацыяльных сфераў, нелінейнасці ўспрымання часу. Працы Антона Сарокіна экспанаваліся падчас персанальных і групавых выстаў у Менску (Галерэя сучаснага мастацтва Ў, ЦЭХ, Мемарыяльны музей-майстэрня З.I. Азгура, Музей гісторыі беларускага кіно, Корпус 8 i iнш.), Берліне (Tschechisches Zentrum), Штутгарце (Akademie Schloss Solitude), Берэсці (Прастора KХ) і Маскве (DKDS).

Адкрыццё выставы адбудзецца ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” 20 ліпеня  а 19-ай гадзіне.
Уваход вольны

Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ