Адкрыццё выставы «Сацыяльная рашотка»

14.05.2015 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

14 траўня (чацвер) ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца адкрыццё выставы«Сацыяльная рашотка». Пачатак а 19.00.

«Сацыяльная рашотка» –  гэта групавая выстава, арганізаваная ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыюс» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Тэма выставы – ўключэнне і выключэнне чалавека з паўсядзённага жыцця.

Сацыяльная рашотка –  гэта шматлікавасць дыскурсаў, гэта імкненне да ахопу ўсёй прасторы жыццядзейнасці чалавека. Тоеснасць паміж бачным і рэальным (рэальным і віртуальным, міфам і побытам) выяўляецца за кошт іх узаемадзеяння.

Групавы праект «Сацыяльная рашотка» разлічаны на тое, каб прадэманстраваць некаторыя агульныя судакрананні грамадскай і прыватнай прастораў, якія валодаюць разнастайнасцю дыскурсаў і функцыямі для іх рэпрэзентацыі.

Удзельнікі: Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Талстоў, Сяргей Кірушчанка, Сяргей Шабохін.

Сацыяльны аналітык праекта: Аляксандр Сарна.

Куратар праекта: Ілона Дзяргач.

 

Суправаджальныя мерапрыемствы:

14 траўня (чацвер), 19:00
Адкрыццё праекта.

19 траўня (аўторак), 18:00-20:00

Экскурсія з куратарам па выставе.

21 траўня (чацвер), 19:00

Лекцыя сацыяльнага аналітыка праекта, Аляксандра Сарны, на тэму: «Дыскурс сацыяльных сеткавых сэрвісаў»

26 траўня (аўторак), 18:00-20:00

Экскурсія з куратарам па выставе.

 

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1627113364171097/

Партнёрамі праекта з’яўляюцца: kalektar.org, 34mag.net, «Будзьма беларусамi», pARTisan, ЦЭХ, vitebsk4.me, «Новая Еўропа», ZНЯТА. Тэхнічную падтрымку праекту аказвае кампанія «Samsung».


Вам можа быць цікава

Паказ фільма «Случай с пацаном» у Вільні

05.03.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

06.03.2026 (17:30 - 18:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ