Адкрыццё выставы “Цудоўны свет выцінанкі”

26.12.2018 14:00 - 14:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

26 снежня 2018 года а 14 гадзіне у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі творчых работ членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці “Цудоўны свет выцінанкі”.

Выцінанка з’яўляецца адным з відаў народнага мастацтва, часткай нацыянальнай мастацкай культуры Беларусі. Група майстроў выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, якія маюць прызнаны вопыт сумесных і персанальных выстаў на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі (Польша, Украіна, Літва, Расія, Ізраіль), наглядна прадэманструюць гэты від мастацтва ад гістарычных каранеў да сучаснасці. Асабліва цікавымі будуць кампазіцыі на тэму хрысціянскіх і народных свят.

На экспазіцыі будзе прадстаўлены поўны асартымент усіх форм папернага выцінання – ад арнаментальна-дэкаратыўных “фіранак” і “карунак” да складаных кампазіцый сюжэтна-тэматычнага характара ў выкананні майстрыц Слючанка Валянціны Антонаўны, Налівайка Вольгі Аляксанраўны, Жураўлевай Галіны Мікалаеўны, Пазняковай Валянціны Васілеўны.

У адкрыцці выставы возьме удзел фальклорны калектыў “Спадчына”.

Выстава дзейнічае з 26.12 2018 года па 08.01 2019 года.

Уваход вольны!

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Сустрэча «Як разгаварыць могілкі» ў Вільні

27.07.2026 (19:00 - 21:00) Беларуская царква (Bokšto g. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ