5 і 6 верасня ў Касцюковічах адбудзецца Дзень беларускага пісьменства.
У праграме сярод іншага:
5 верасня
12:00–13:30 Урачыстае адкрыццё, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі
13:45–14:00 Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанага Дню беларускага пісьменства
16:00–17:00 Гала-канцэрт рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»
21:00 Святочны феерверк
З 10:00 да 20:00 Інтэрактыўны пешаходны QR-квэст «Мая Касцюкоўшчына»
Месца: каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама, вул. Ленінская, 93
З 10:00 да 20:00 Святочная дзіцячая інтэрактыўная лакацыя «Дзень цудоўнай кнігі»
Месца: парк «Дзіцячы гарадок»
З 10:00 да 20:00 Мастацка-паэтычны вернісаж па творах А. Пісьмянкова «Малюю мілую Радзіму малую»
Месца: каля раённай цэнтральнай бібліятэкі, вул. Зіньковіча, 28
З 10:00 да 20:00 Горад майстроў і майстар-класы
Месца: пешаходны маршрут па вул. Ленінскай ад будынка Касцюковіцкага райвыканкама да Свята-Крыжаўзвіжанскага храма
З 10:00 да 22:00 Гастранамічны фестываль нацыянальнай кухні, святочныя гандлёвыя рады і фудкорты
Месца: пешаходны маршрут па вул. Камсамольскай
6 верасня:
10:00−12:00 і 14:00–16:00 канцэрты
Месца: каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама, вул. Ленінская, 93
13:00–13:30 Адкрыццё мурала паэтам і пісьменнікам Касцюковіцкага раёна на будынку жылога дома
Месца: мікрараён Маладзёжны, 15
14.00 Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі Івану Чыгрынаву
Месца: Касцюковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Чыгрынава, вул. Зіньковіча, 28
10:00–16:00 Святочная дзіцячая інтэрактыўная лакацыя «Дзень цудоўнай кнігі»
Месца: парк «Дзіцячы гарадок»
Уваход вольны. Праграму цалкам глядзіце па спасылцы.