Адкрыццё выставы “Выклік дахаты” ў Гродне

11.09.2018 19:00 - 19:00 Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3, другі паверх) Бясплатнае

11 верасня ў Гродне будзе ўрачыства адкрыта выстава 12 габрэйскіх мастакоў, аб’яднаных у творчую суполку “INDIE”. Пачатак а 19.00. Выстава мае назву “Выклік дахаты” і адбудзецца ў межах Месяцу фатаграфіі ў Беларусі. Працы выстаўленыя ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця па адрасе: вуліца Кірава, 3.

Чаго чакаць на выставе? Дамо слова мастакам суполкі “Indie”, аўтарам выставы:
– У цэнтры нашага праекту ідэя «заваявання» прасторы іншага чалавека і дзеянняў, якія ў ёй разгортваюцца. Кожны з чальцоў калектыву правёў нейкі час ў доме іншага, займаючыся чымсьці самастойна ў прысутнасці ўладальніка жытла ці без яго – у залежнасці ад дамоўленасці. Нягледзячы на нашае шматгадовае знаёмства ды інтэнсіўную супрацу ў галерэі, працэс падняў пытанні, звязаныя з уварваннем і скрытнасцю, выстаўленнем на агляд і прыватнасцю, тым, як для нас пачынаюцца творы, акт, і акрэсліў значэнне «прыстанку» для нас як для групы і як адзінкавых асобаў.

Выстава будзе працаваць у Цэнтры гарадскога жыцця Гродна да 30 верасня. Уваход вольны. Выстава арганізавана пры падтрымцы Амбасады Ізраіля ў Беларусі.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ