• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Адкрытая кансультацыя для заяўнікоў на праграму “CHOICE”

Пачатак: 16.10 (11:30)
Канец: 16.10 (20:00)
Каманда міжнароднага праекту па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадчыны CHOICE
(Мінск, вул. Баграціёна, 39)
Google

Каманда міжнароднага праекту па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадчыны CHOICE запрашае будучых заяўнікоў на адкрытую кансультацыю па падрыхтоўцы заявак. Задаць усе пытанні каардынатарам можна будзе 16 кастрычніка.

Калі вы ўжо зацікавіліся праектам “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць” і маеце цікавыя адпаведныя ідэі, віншуем – вы ў адным кроку да першай перамогі! Калі, разам з тым, вы маеце пытанні і сумневы аб супадзенні задумы з мэтамі CHOICE, чаканымі фарматамі альбо складанасці ў афармленні, каардынатары праекта гатовыя вам дапамагчы! Кожны жадаючы можа завітаць 16 кастрычніка з 11:30 да 20:00 на адкрытую кансультацыю па адрасе: Мінск, вул. Баграціёна, 39 і задаць пытанні па:

  • творчай канцэпцыі праекта рэвіталізацыі культурнай спадчыны Беларусі;

  • арганізацыйнай адпаведнасці заяўніка;

  • складанні плана развіцця сваёй арганізацыі;

  • пошуку неабходнага партнёра для рэалізацыі задумы;

  • афармленні заяўкі

і любыя іншыя! Будзем радыя дапамагчы.

Нагадваем, што да каардынацыйнай каманды “CHOICE-Беларусь” можна звяртацца таксама па электроннай пошце [email protected], а таксама па тэлефонах: (029) 279-63-39, (044) 579-63-39.

Заяўкі ўдзельнікаў праграмы прымаюцца да 23:59 31 кастрычніка.

Сачыць за навінамі праекта, атрымаць электронную форму анкеты і кіруючыя ўказанні для заяўніка можна тут.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип