Галіна Азеран у Берліне

14.05.2025 20:00 - 22:00 Ballhaus Prinzenallee (33 Prinzenallee) 25,99 еўра

 

У сераду, 14 траўня, віцебская спявачка, кампазітарка і прадзюсарка Галіна Азеран, вядомая як Chikiss, прэзентуе ў Берліне альбом «Between Time and Laziness».





Альбом, напісаны ў Санкт-Пецярбургу, Берліне і Афінах, створаны ў супрацоўніцтве з фінскім мультыінструменталістам Яака Эйна Калеві і выпушчаны на гамбургскім лэйбле Bureau B, увасабляе экзістэнцыяльныя, псіхалагічныя і філасофскія тэмы ў форме песень.

Даследуючы матывацыю і сумневы ў сабе, доўгі цень Савецкага Саюза і калектыўную эмпатыю з кінематаграфічным чуццём, Chikiss балансуе паміж цемрай і святлом, у рэшце рэшт апынаючыся на баку надзеі ў сваім вытанчаным і адшліфаваным вакальным альбоме.

У гэты вечар кампанію аўтарцы складуць Яако Эйна Калеві, Die Wilde Jagd, Саэко Кілі, Света Бень, Mustelide і іншыя сябры, што зробіць вечар незабыўным.


Квіткі коштам ад 25,99 еўра бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Спектакль «Наш дружны 12 «А»» ў Вільні

30.05.2026 (19:00 - 20:00) Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28)

Сямейны фестываль Bookids у Мінску

06.06.2026 10:00 - 07.06.2026 20:00 Батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ