Адкрытая кансультацыя для заяўнікоў на праграму “CHOICE”

23.10.2015 10:00 - 14:00 Каманда міжнароднага праекту па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадчыны CHOICE (вул. Баграціёна, 39) Бясплатнае

Каманда міжнароднага праекту па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадчыны CHOICE запрашае будучых заяўнікоў на адкрытую кансультацыю па падрыхтоўцы заявак. Задаць усе пытанні каардынатарам можна будзе 23 і 24 кастрычніка з 10:00 да 14:30.

Калі вы ўжо зацікавіліся праектам “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць” і маеце цікавыя адпаведныя ідэі, віншуем – вы ў адным кроку да першай перамогі! Калі, разам з тым, вы маеце пытанні і сумневы аб супадзенні задумы з мэтамі CHOICE, чаканымі фарматамі альбо складанасці ў афармленні, каардынатары праекта гатовыя вам дапамагчы! Кожны жадаючы можа завітаць 16 кастрычніка з 11:30 да 20:00 на адкрытую кансультацыю па адрасе: Мінск, вул. Баграціёна, 39 і задаць пытанні па:

  • творчай канцэпцыі праекта рэвіталізацыі культурнай спадчыны Беларусі;

  • арганізацыйнай адпаведнасці заяўніка;

  • складанні плана развіцця сваёй арганізацыі;

  • пошуку неабходнага партнёра для рэалізацыі задумы;

  • афармленні заяўкі

і любыя іншыя! Будзем радыя дапамагчы.

Нагадваем, што да каардынацыйнай каманды “CHOICE-Беларусь” можна звяртацца таксама па электроннай пошцеeurobelkultura@gmail.com, а таксама па тэлефонах: (029) 279-63-39, (044) 579-63-39.

Заяўкі ўдзельнікаў праграмы прымаюцца да 23:59 31 кастрычніка.

Сачыць за навінамі праекта, атрымаць электронную форму анкеты і кіруючыя ўказанні для заяўніка можна тут.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-класы ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ