Адкрыццё Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве

17.07.2022 15:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) Бясплатнае

17 ліпеня ў Варшаве адкрываецца новая беларуская прастора — Музей Вольнай Беларусі.



Дата: 17 ліпеня

Час: з 15.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, Варшава 


Цэнтральнай падзеяй дня будзе адкрыццё татальнай інсталяцыі Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Памiж двума імгненнямі».


А 16-й пачнецца беларуская вечарыня ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.


У 17.00 будзе канцэрт гурта 23.34.


У 19.30 выступіць Уладзімір Пугач, лідар гурта J:Mors.


З 20.00 будуць паказваць фільмы праекта «Revolution».


Тым часам на тэатральнай пляцоўцы з 17.30 да 19.30 будуць творчыя сустрэчы з купалаўцамі, а таксама чытка п’ес «Гаргоны» Касі Чэкатоўскай і «How are you?» Віталя Карабаня.


А з 15.00 да 18.00 будзе працаваць аўдыёвізуальная інсталяцыя SCHRON Эрыка Арлова-Шымкуса.

Абяцаюць таксама майстар-класы, спевы ды танцы, кірмаш ды прэзентацыю кніжных навінак.

Уваход вольны, вітаюцца данаты. Завітвайце!




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Бярэзінскі запаведнік

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ