Фінал чэмпіянату свету па футболе з каментаром ад Івуліна ў Варшаве

19.07.2026 17:00 - 22:30 Loft 44 (Powązkowska 44A) 110 PLN
19 ліпеня, Саша Івулін і Ярык Пісарэнка клічуць глядзець разам фінал чэмпіянату свету па футболе.

Акрамя гэтага зладзяць турніры па кікеры і FC26 на PlayStation, а таксама некалькі дабрачынных розыгрышаў з падарункамі.

Дзетак таксама бярыце з сабой (да 14 гадоў уваход вольны) — для іх будуць працаваць забаўляльныя зоны.

У кошт квітка ўключаны бакал піва ці безалкагольны напой, а таксама пачастунак ад Burgerlab -каб футбольчык глядзеўся яшчэ лепш.

Расклад такі:

  • 17:00 — адчыняюць дзверы

  • 17:40 — разгоны пра Чэмпіянат свету з топавымі экспертамі

  • 18:50 — футбольны квіз ад Bernard Show з круцецкімі падарункамі

  • 20:30 — фінал з беларускім каментаром Сашы Івуліна і Ярыка Пісарэнкі

Квіткі коштам 110 злотых можна набыць па спасылцы. Пасля 12 ліпеня падаражэе да 130 злотых.



Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ