Адкрыццё прасторы «MIT» у Варшаве

25.05.2024 12:00 - 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) Бясплатнае
 

У суботу, 25 траўня, у Варшаве адкрываецца культурна-адукацыйная прастора «MIT».







Дата: 25 траўня

Час: з 12.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «MIT», Stalowa, 36, Варшава



Вось якая праграма: 

У 12:00 фларыстка-дызайнерка Іна Фіцнер правядзе майстар-клас, на якім вы даведаецеся ўсё пра тэхніку пляцення вянкоў і створыце розныя і асаблівыя кветкавыя камбінацыі, якія дапаўняюць вас саміх — розных і асаблівых. 

У 14:00 паслухаеце пра месцы забытай і пашарпанай, але па-свойму любімай варшаўскай Прагі. У незвычайнай ролі лектара выступіць Таццяна Казак — самая вядомая беларуская гід па Варшаве. 

Спадарыня Таццяна раскажа, чым адрозніваюцца Старая і Новая Прага і ў чым сакрэт абаяльнасці гэтых мясцін.


 Увечары, у 18:00, паслухаеце кампазітарку, піяністку і арганістку Вольгу Падгайскую. 

Выступ будзе складацца з сольнай часткі і акампанементу нямому фільму «Эмігрант» Чарлі Чапліна.



 Уваход вольны, запісвайцеся праз дырэкт прасторы.





Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Papa Bo ў Познані

18.09.2026 22:00 - 19.09.2026 00:05 MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ