• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Клімушкі

Пачатак: 17.06 (18:00)
Канец: 17.06 (19:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Google

17 чэрвеня (чацвер) 2021 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул. Казлова, 3) мае адбыцца адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Клімушкі, сябры секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў, “МЯЖА АДСУТНАСЦІ”, прысвечаная 50-гадоваму юбілею мастака.

Выстава прымеркаваная да 50-гадовага юбілею вядомага беларускага жывапісца, але мае не рэтраспектыўны, а тэматычны характар. Гледачу прапаноўваюцца некалькі цыклаў жывапісных твораў, напісаных на працягу апошніх пяці гадоў, аб’яднаныя пераасэнсаваннем адвечна актуальных міфалагічных матываў.

Экспазіцыя выставы ў асноўным пабудавана на творах, крыніца інспірацыі для якіх месціцца ў прасторы паміж Гамерам і Гільгамешам. Уладзімір Клімушка не ілюструе міфы, яго на дадзены момант не цікавяць рэпрадуцыруючыя формы мастацтва, але ён працуе на ўзроўні асацыяцый, выкарыстоўваючы інструментарый уласнай вобразна-пластычнай мовы.

Уладзімір Клімушка ў сваім праекце “Мяжа адсутнасці” прапануе гледачу адчуць сабе часткай агульнага вялікага Сусвету і звярнуцца да першаасноў. Глыбінныя чалавечыя законы, праблемы пошуку наканавання, трывалай глебы, складанасці выбару —усё гэта вырашана праз віхуры рытмаў, мігаценне каларыстычных нюансаў, усплёскі акцэнтаў. Лінейныя канструкцыі буйнафарматных нефігуратыўных твораў маюць семантычнае падабенства з шумерскім клінапісам: гэта таксама своеасаблівыя знакі, у якіх зашыфравана інфармацыя: думкі і пачуцці аўтара, яго спадзяванні і развагі.

Цыкл “Звароты” у сваім пластычным малюнку і сэнсавым напаўненні выяўляюць прадчуванне зменаў і неабходнасць захавання базісных нацыянальных канстантаў, з’яўляюцца мяжой адсутнасці ў вобразнай сістэме мастака.

Уладзімір Клімушка — мастак-жывапісец, выкладчык Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнічаў у больш чым 60-ці мастацкіх выставах. Яго работы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Расіі.

Выстава працуе па 4 ліпеня 2021 года.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, “Палац мастацтва”.

Час працы: аўторакт – нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак – выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49;+375 (29) 264 68 48 (МТС).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип