Аднаўленне панскага парку ў в. Мсціж

17.06.2017 11:00 - 11:00 а/г Мсціж (Барысаўскі раён Мінскай вобласці) Уваход вольны

Беларуская паэтка Вера Буланда запрашае неабыякавых беларусаў і беларусах далучыцца да аднаўлення панскага парку ў вёсцы Мсціж, якая з’яўлялася буйнейшым цэнтрам асветы і навуковай дзейнасці XVI – XIХ стст.

Першая сустрэча адбудзецца ў Мсціжы 17 чэрвеня а 11.00 гадзіне – каля панскай брамы.

  • Пажадана на сваім транспарце,
  • Добра, калі нехта возьме з сабой бензапілу ці сякерку.
  • Фатограф для абавязковых здымкаў паркавай тэрыторыі і зачыненую мясцовымі ўладамі бальніцу (будучы дом састарэлых), каб потым стварыць праект аднаўлення і мець магчымасць шукаць падтрымку для далейшага развіцця гэтай ідэі.
  • А таксама – мець з сабой харчы: бутэрброды, гарбату, каву – пасля ўдзячнай працы пасядзім, абмяркуем далейшыя дзеянні, паспяваем.
  • Таму важныя ў нашай кампаніі і спевакі, і гітарысты.

Калі хочаце далучыцца да годнай справы аднаўлення помнікаў культуры, то тэлефануйце (8-029-278-06-26 (мтс) – Вера Буланда.

Сюжэт пра вёску Мсціж у перадачы Юры Жыгамонта “Падарожжа дылетанта”:

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ