Адукацыйны маркет “Добрая нагода” ад VITEBSK4ME

30.03.2018 13:00 - 19:00 прастора "VZAP" (вул. Кастрычніцкая, 2) Уваход вольны

У Віцебску пройдзе адукацыйны маркет “Добрая нагода ” – мерапрыемства для абмену досведам і ідэямі. Віцебскія моладзевыя ініцыятывы ладзяць імпрэзы на пляцоўках арт-прасторы “VZAP”.

Для наведвальнікаў будуць арганізаваны лекцыі, воркшопы, музычныя выступы.Мерапрыемства пройдзе ў фармаце чатырох пляцовак:

Першая (13.00 – 17.00) – Жывая бібліятэка – запрашае ўпэўніцца, што людзі больш, чым стэрэатыпы, паразмаўляць з прадстаўнікамі дыскрымінуемых груп.

Другая – Лекцыі 
13.30 – “Iмперскае сацыяльнае ўяўнае і руская постсавецкая фантастычная літаратура” Вольга Орышава; “Лятучы ўніверсітэт”
15.30 – “Зялёны офис і як арганізаваць мерапрыемства без шкоды для прыроды” Дзіма Герыловіч; “Экадом”
17.30 – “Прасоўванне музычнага артыста на Беларусі” Iван Селішчаў (Петля Пристрастия, Wake Up Agency)
Трэцяя – Воркшопы
13.30 – Алена Барыла, “Крылы надзеі”: “Трансфармацыя малюнкаў мандалы”
15.30 – Налля Дагiль, Кухня33: “Крафт-пакет”

Чацвертая – настольныя гульнi

УВАГА!
Першая адкрытая сустрэча F33, прысвечанная музыцы

Таксама чакаем вас на DANCE WALKING VITEBSK у 14.00 пачатак ад VZAP

 Прыйсці на маркет можа любы жадаючы, уваход вольны

Дзе: Арт – прастора “VZAP”, Кастрычніцкая, 2
Калі: Субота, 31 сакавіка
Час: 13.00-19.00

Інфалінія: +375259133876 Падрабязнасці: vitebsk4.me


Вам можа быць цікава

Віталь Рыжкоў у Берліне

05.12.2025 (18:20 - 19:20) Kvartira 62 (Lübbener Straße 18)

Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва ў Гродна

13.12.2025 (19:00 - 20:00) Лютэранская кірха (вул. Акадэмічная, 7А)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ