Сёлета па-беларуску выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора — археолага, этнографа, публіцыста і аднаго з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Пераклад падрыхтаваў Леанід Лаўрэш.
У кнізе Кіркор звяртаецца да падзей канца XVIII — першай паловы XIX ст.: паўстання 1794 года, гісторыі Віленскага ўніверсітэта, дзейнасці філаматаў і філарэтаў, падполля Шымана Канарскага і паўстання 1830–1831 гадоў.
Значную частку выдання складаюць успаміны прафесара Станіслава Баніфацыя Юндзіла — батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі.
Кніга даступная на сайце Pawet — чытаць і спампаваць можна па спасылцы.