«Адзіны адкрыты архіў — сямейны»: лекцыя Лесі Пчолкі ў Варшаве

02.10.2022 15:00 - 17:00 фонд «Археалогія фатаграфіі» (Chłodna 20) Бясплатнае

2 кастрычніка, у нядзелю, Леся Пчолка, куратарка беларускага архіва VEНA чытае ў Варшаве лекцыю «Адзіны адкрыты архіў — сямейны».



Дата: 2 кастрычніка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: фонд «Археалогія фатаграфіі», Chłodna 20, Варшава


Беларускі архіў VEHA ў цэнтры сваіх інтарэсаў ставіць народную фатаграфію. Гэта адна з нешматлікіх даступных крыніц інфармацыі пра гісторыю суполкі.

Архіўныя фотаздымкі з прыватных калекцый, адшуканыя па ўсёй Беларусі, становяцца інструментам даследавання пытання ідэнтычнасці і культурных кодаў.

Падчас лекцыі спадарыня Леся прэзентуе таксама новае выданне VEHA «Людзі лесу», важнай часткай якога з’яўляюцца здымкі Зоф’і Хамятоўскай з калекцыі Фонду «Археалогія фатаграфіі». 



Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ