Адзначым разам старажытнае народнае свята “Купалле”.

25.06.2016 17:00 - 17:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) 100 000

Яскравая традыцыя ў гонар летняга сонцастаяння заўсёды напоўнена абрадамі, павер’ямі, любоўнай і аграрнай варажбой. Менавіта ў гэты летні дзень дзяўчаты збіралі купальскія зёлкі, якія мелі асаблівую лекавую моц, а хлопцы рыхтавалі купальскае вогнішча, якое ўвасабляла сонца і надзялялася сілай даваць ураджай і праганяць смерць.

У праграме:

  • абыход сапраўднай вёскі ХІХ ст.;
  • пляценне вянкоў;
  • купальскія ігрышча;
  • танцавальна-гульнявая праграма;
  • майстар-класы па ўзвару крупніка;
  • скокі праз вогнішча;
  • варажба і пусканне па рацэ вянкоў;
  • частаванне і пошук “Папараць-кветкі”.

Далучайся да прыгожай традыцыі і абавязкова знадзі свой цуд ў гэту ноч.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Кошт квіткоў:

100 000 руб. – дарослыя, 50 000 руб. – школьнікі,

250 000 (руб.) – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

За дадатковую плату:

традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання, лепшыя сувеніры ад народных майстроў, катанне на конях і авіа прагулкі

 

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна з умовамі надвор’я

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», ад прыпынка “ст. метро Пятроўшчына”, “ст. метро Малінаўка” ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Новы Двор, Чыкі

№357-Дубянцы- 13:50, 16:05;

№170Э 9:00, 10:00, 11:00, 12:00, 13:00, 14:00, 15:00, 16:00,

Маршрутнае таксі 10:00 10:55 12:00 12:55 14:25 15:25 17:05 17:55 19:10

 

Падрабязная інфармацыя на сайце – www.etna.by


Вам можа быць цікава

DLINA VOLNY ў Берліне

08.11.2025 (20:00 - 22:00) Slaughterhouse am Kulturfabrik Moabit (Lehrter Str. 35)

Казачныя заняткі ў Беластоку (6+)

09.11.2025 (11:00 - 12:00) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Цырымонія ўручэння прэміі Гедройця-2025 у Гданьску

15.11.2025 11:30 - 16.11.2025 13:00 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці (pl. Solidarności 1)

"Петля Пристрастия" ў Батумі

28.11.2025 (20:00 - 22:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ