Агульнанацыянальная дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2017 17:30 - 17:30 Сядзіба ТБМ (вул. Румянцава, 13) Уваход вольны

Віншуем усіх з Міжнародным днём роднай мовы, які штогод адзначаюць 21 лютага. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама прыхільнікаў беларушчыны за мяжой з просьбай выказаць у гэты дзень сваю падтрымку жывому беларускаму слову.

Давайце ў гэты дзень публічна праявім сваё шанаванне да старажытнай, тысячагадовай беларускай мовы, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага, мовы трох Статутаў ВКЛ, мовы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава.

Мы заклікаем Вас прыняць удзел у дзясятай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, якую мы прапануем пісаць па творчасці Францыска Скарыны, Янкі Брыля і Пімена Панчанкі.

Узоры дыктовак чытайце ў газеце “Наша слова”, а таксама па спасылцы http://tbm-mova.by/pubs105.html.

Любіце і карыстайцеся роднай мовай: яна дасканалая і прыгожая!
ТБМ запрашае ўсіх ахвотных 21 лютага ў офіс ТБМ (Минск, вул. Румянцава, 13), каб прыняць удзел у дзясятай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

Пачатак у 17.30 гадзін. Дыктоўку будзе праводзіць спн. Алена Анісім. Кожны ўдзельнік атрымае падарунак.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 17:00 - 07.07.2026 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ