Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава

14.05.2013 19:00 - 22:00 Клуб "Графіці" (зав. Калініна, 16) Бясплатнае

Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава

Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава ў Графіці, аўторак, 14 траўня, акурат на Радаўніцкія Дзяды.

“На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць” — так кажуць у народзе. Запрашаем і вас у гэты вечар “паплакаць і паскакаць”: заглыбіцца ў сябе, падумаць аб каранях і вытоках, узгадаць сваіх памерлых і ў той жа час адчуць трывалы грунт пад нагамі, халодныя струмяні нашых рэкаў, подых сьвежага ветру перад навальніцай, дотык каханага чалавека і ўрэшце прагу да жыцьця, якое ад веку віруе на гэтай зямлі.

Яўген Барышнікаў камусьці можа быць больш вядомы як дудар, куратар вечарынаў Дударскага Клубу, актыўны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, дызайнер і г.д.

Разам з тым, Яўген — пераможца фестывалю “Бардаўская восень 2010” (Бельск, Польшча), лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні Фэст-А 2006 (Менск), OPPA 2009 (Варшава), Купалаўскія вакацыі (2010, Менск). Удзельнік міжнароднага фэстывалю нэа-фолкавай музыкі Crivia Aeterna 2009 (Менск). Сольна канцэртуе з 2006-га. Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Менску, Слоніме, Віцебску, Горадні, Гомелі, Магілёве, Маскве, Варшаве, Празе.

Нарадзіўся і вырас у Слоніме, старажытным горадзе над Шчарай. Цынік, скептык. Музычнай адукацыяй не сапсаваны, што ніколі не замінала акрамя гітары граць на дудзе і перкусіі у разнастайных музычных калектывах.

14 траўня, аўторак.
Паб-клуб “Графіці”, зав. Калініна, 16
Пачатак а 19.00.

Квіткі:
50 000 загадзя
60 000 у дзень канцэрта

Даведкі і замова квіткоў:
+375 29 6384444
+375 33 6384444

Сустрэчы ў сацыяльных сетках:
http://vk.com/evgen_1405
https://www.facebook.com/events/368629523249262/


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі» ў Мінску

10.06.2025 19:00 - 10.07.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Купальскія прыгоды ў Дукоры

05.07.2025 13:00 - 06.07.2025 19:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

19.07.2025 (06:00 - 21:00) Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ