Прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» ва Уроцлаве

15.05.2026 19:00 - 21:00 Вінны бар «Moulin» (wyspa Słodowa 9/U3) Бясплатнае
У пятніцу, 15 траўня, ва Уроцлаве адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

У госці завітаюць выдавец, дырэктар Фонда «Камунікат» Яраслаў Іванюк і пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Спадар Яраслаў раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў святкаванне свайго 25-годдзя.

Спадар Уладзімір падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар.

Наведнікі сустрэчы пачуюць, між іншым, пра сланоў у цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі.

Уваход — ахвяраванне на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Уладзіміра Цэслера «Belonging Adrift» у Вільні

17.06.2026 10:00 - 30.06.2026 19:00 LDS Projektų erdvė (Vokiečių g. 4)

Выстава «Кошт нязгоды» ў Вільні

26.06.2026 10:00 - 27.06.2026 18:00 Музей акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)

Купалле ў Мінску

26.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ