Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў Віцебску

29.10.2015 19:00 - 20:00 Арт-прастора «Талстога, 7» Бясплатнае

29 кастрычніка ў Віцебску – пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка, перакладчыца Юля Цімафеева.
Арт-прастора «Талстога, 7», 19:00

Уваход: free-donation
Даведка: +375 25 913 38 76

Упершыню ў Віцебску — супольная прэзэнтацыя рамана Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі” (прэмія “Кніга году-2014”, 3-я прэмія Ежы Гедройця) і аднаго з самых яркіх паэтычных дэбютаў году, “Кнігі памылак”, зборніка вершаў і перакладаў Юлі Цімафеевай.

“Дзеці Аліндаркі” – кніга пра Язык і Мову, гісторыя двух дзяцей, беларускіх Гэнзэль і Грэтэль, якія заблукалі ў цёмным лесе нашай сучаснасьці. Беларускі акцэнт можна вылечыць, дастаткова проста выплюнуць костачку. Так кажа ўсемагутны Доктар, а яму можна верыць…

У “Кнігу памылак” Юлі Цімафеевай увайшлі як арыгінальныя вершы паэткі, так і зробленыя ёй за некалькі гадоў пераклады ангельскіх, амэрыканскіх, гішпанскіх і партугальскіх паэтаў.

Падзея ў Фэйсбуку


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Прэзентацыя беларускіх фатографаў у Лодзі

27.06.2026 (12:30 - 14:30) Pałac Alfreda Biedermanna (Franciszkańska 1/5)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

27.06.2026 (12:30 - 14:30) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ