Аляксандр Ждановіч запрашае на батлейку ў Тбілісі

13.11.2022 18:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

У нядзелю, 13 лістапада, акцёр Аляксандр Ждановіч, таксама любімы намі як Маляваныч, запрашае беларусаў Тбілісі паглядзець батлеечны спектакль «Цар Ірад».



Дата: 13 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад метро Плошча Свабоды (дакладную лакацыю дашлюць удзельнікам асабіста), Тбілісі

Вас чакае цікавы аповед пра гісторыю батлейкі, а таксама традыцыйны батлеечны спектакль «Цар Ірад», у якім вы нават зможаце ўзяць удзел.

Граць спектакль будзе сам спадар Аляксандр Ждановіч, кіраўнік міжнароднага фестываля батлеечных тэатраў «Нябёсы».

Удзел вольны, але ж месцаў абмежавана. Таму рэгіструйцеся хуценька па спасылцы!

А пытанні можна задаць па нумары +995 591 948 943 (Аляксандр).




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ