Алег Лышэга: “Покуль ня позна, біся галавою аб лёд…”

16.11.2016 19:00 - 19:00 Кнігарня “Логвінаў” (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

16 лістапада ў “Кнігарні Логвінаў” у межах Году ўкраінскай культуры адбудзецца імпрэза, прысьвечаная знакамітаму ўкраінскаму літаратару Алегу Лышэгу – паэту, драматургу й празаіку, ганчару й скульптару, вандроўніку, самотніку й чарадзею.

Пачатак а 19.00.

Уваход вольны.

Алег Лышэга (1949-2014) нарадзіўся ў Тысменіцы ў сям’і настаўнікаў. Да 21 году не цікавіўся паэзіяй, але потым адкрыў для сябе Антоныча і Чубая. Вывучаў ангельскую філалогію ў Львоўскім унівэрсытэце, зь якога быў адлічаны за ўдзел у неафіцыйным літаратурным коле “Львоўская багема”. Называў сваім настаўнікам Ясунары Кавабату. Выкладаў ангельскую мову ў Бураціі, дзе зацікавіўся кітайскай філасофіяй. Працаваў мастаком-дэкаратарам у Кіеўскім інстытуце тэатральнага мастацтва, што размяшчаўся на тэрыторыі Кіеўскай Лаўры. Белыя муры Лаўры навучылі паэта, як ён прызнаваўся, паняццю фрэскі. Быў у “чорных спісах” і ня мог друкавацца з 1972 да 1988 году. У 1997-1998 быў у Амэрыцы на літаратурнай стыпэндыі і вучыўся ў Пэнсыльванскім унівэрсытэце, дзе займаўся перакладамі і ўкладаньнем анталёгіі. Перакладаў на ўкраінскую Томаса Стэрнза Эліёта, Эзру Паўнда, Дэвіда Гербэрта Лоўрэнса, Генры Дэвіда Тора, Марка Твэна, Сільвію Плат,  Робэрта Пэна Ўорэна. Вершы і паэмы Лышэгі інсцэнізаваліся амэрыканскімі тэатрамі. Займаўся ганчарствам і драўлянай скульптурай.  Аўтар паэтычных кніг “Вялікі мост” (1989), “Сьнегу і агню” (2002), п’есы “Дружа Лі Бо, браце Ду Фу” (1992), зборнікаў прозы і эсэістыкі. Перакладаўся на многія мовы. Першы ўкраінскі паэт, адзначны ўзнагародай міжнароднага ПЭН-клубу за пераклад ягоных вершаў на ангелькую.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ