Свята «Пад ялінкай» у Дукоры

02.01.2026 13:00 - 18:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12) 30 рублёў



 У пятніцу, 2 студзеня, у Дукорскім маёнтку — свята «Пад ялінкай».






На практыцы спасцігнеце рэгіянальныя калядныя традыцыі, пачастуецеся гарэлкай і дранікамі, даведаецеся, што глядзелі на Каляды замест фільмаў і як жанілі Цярэшку, спечаце ката і без прыемных падарункаў не застанецеся.


Вось якая будзе праграма: 

13.00 — урачыстая сустрэча гасцей;

 13.15 — інтэрактыўныя экскурсіі “Пячы ката” і “Жаніцьба Цярэшкі”;

 13.45, 15.00 — выступ народнага гумарыстычнага гурта “Сяброўкі”;

 14.30— традыцыйныя калядныя забавы;

 16.00 — анімацыйная экскурсія “Калядныя традыцыі беларусаў”.

А пасля — салодкі пачастунак для калядоўшчыкаў падчас закрыцця святочнага дня.

Акрамя ўсяго вы зможаце стварыць свечкі з пчалінага воску і традыцыйнага каляднага павука, аздобіць калядны пернік, паслухаць пра пітную культуру беларусаў, даслаць дукорскія паштоўкі блізкім.


Квіткі на свята: дарослыя — 30 рублёў, дзеці ад 7 гадоў — 15 рублёў, а да 7 гадкоў — бясплатна. 



Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.





Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Паша Крывец у Варшаве

30.12.2025 (19:00 - 20:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ