Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака разам прэзентуюць свае кнігі

24.06.2013 19:30 - 22:00 Клуб "Графіці" (зав. Калініна, 16) Бясплатнае

Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака разам прэзентуюць свае кнігі

24 чэрвеня ў мінскім паб-клубе “Графіці” (зав. Калініна, 16) адбудзецца супольная прэзентацыя новых паэтычных зборнікаў Анатоля Івашчанкі “Хай так” і Усевалада Сцебуракі “Бег па самаадчуванні”. Абедзве кнігі пабачылі свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Анатоль Івашчанка нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Выпускнік філфака БДУ, кандыдат філалагічных навук — абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў БНТУ, цяпер — адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”. Лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005). Аўтар кніг “Вершnick” (2006), “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (2008). “Хай так” — зборнік, куды ўвайшлі творы, напісаныя цягам апошніх сямі гадоў.

Усевалад Сцебурака — паэт, празаік, блогер. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Жлобіне, з 1998 года стала жыве ў Мінску. Па адукацыі — гісторык. Быў навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. У 2003—2006 гадах вучыўся ў аспірантуры і працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ, а таксама ў БДПУ. Першая кніга “Крушня” выйшла ў 2007 годзе. Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” у намінацыі “Дэбют” (2004). “Бег па самаадчуванні” — кніга вершаў і празаічных зацемак, напісаных у 2007—2012 гадах.

 

У прэзентацыі возьмуць удзел:

Наталля Русецкая

Уладзімір Дрындрожык

Віталь Рыжкоў

Гурт “Re1ikt”

 

Пачатак у 19:30

Уваход вольны

Запрашаем!

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Гурт «Няміга» ў Варшаве (18+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ