Андрэй Хадановіч “Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы”

26.04.2013 18:30 - 21:00 Канферэнц-зала Існтытута імя Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3) Бясплатнае

Андрэй Хадановіч “Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы”

Гэтай вясною было нямала нагодаў для рэфлексіі таго, як развіваецца ў Беларусі сфера мастацкага і навуковага перакладу. У межах фестываля “Шэнгенка” было зладжана некалькі кніжных прэзентацый, а Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве з Філасофскай Прасторай і кнігарняй “логвінаЎ” на публічнай дыскусіі паспрабаваў абмеркаваць мажлівасці выпрацоўкі агульнай стратэгіі развіцця перакладаў на беларускую мову.

І вось новая нагода – выхад кнігі выбраных перакладаў Андрэя Хадановіча “Разам з пылам”. У тым, што кніга выходзіць месяцам пазней, можна ўбачыць сваю логіку – гэтая падзея выбіваецца з шэрагу сакавіцкіх прэзентацый сваім відавочным акцэнтам на асобе перакладчыка. Тым самым кніга падкрэсліла актуальную тэндэнцыю, якая добра акрэслена ў рэцэнзіі Ганны Янкуты: “Апошнім часам усё часцей усплывае думка пра тое, што перакладчыкі, якія доўгі час былі ў цені сваіх аўтараў, пачынаюць паціху выпаўзаць у свет, каб нагадаць яму, гэтаму свету, пра сваё існаванне і пра сваю ролю ў станаўленні нацыянальнай літаратуры. Бо фактычна перакладчыкі не так знаёмяць чытачоў з творамі тых ці іншых замежных аўтараў, як распрацоўваюць сваю ж мову, прышчапляюць сваёй жа літаратуры новыя стылі і тэхнікі пісьма, “прыкрываючыся” чужым імем”.  І нібы пацвярджаючы гэтыя словы, Андрэй Хадановіч кажа ў інтэрв’ю напярэдадні сваёй публічнай лекцыі: “Пераклад – гэта не проста камунікацыя, гэта спосаб паўплываць на сучасны табе стан мовы. Справакаваць творчую актыўнасць тут і цяпер.”

Выхад перакладчыка з “ценю сваіх аўтараў” змяняе растаноўку пазіцый, па-іншаму пазначае ролю і месца перакладу ў нацыянальнай культуры і задае новыя, цікавыя ракурсы для рэфлексій актуальнага стану і праблематыкі беларускага перакладу. 26 красавіка ў межах цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi” на гэтыя тэмы разважае вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Лекцыя “Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы пра пераклад” пачнецца а 18.30 у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (В.Харужай, 25/3, 4-ы паверх). Пасля лекцыі ў кавярні “ПРО Кафе” адбудзецца аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча з нагоды выхаду кнігі “Разам з пылам”. Уваход вольны!

Традыцыйна Лятучы ўніверсітэт арганізуе online-трансляцыю лекцыі

Запрашаем пазнаёміцца з поўным тэкстам iнтэрв’ю, якое Андрэй Хадановіч даў напярэдадні лекцыі


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ