Беларускі брэнд OZ падвёў вынікі года і падзяліўся з парталам Tochka.by статыстыкай і трэндамі.

Аказалася, што ў 2025 годзе ў пакупнікоў рэзка вырасла цікавасць да кніг айчынных аўтараў. Сукупны продаж такіх выданняў павялічыўся на 200%, што робіць беларускую літаратуру адным з самых хуткарослых напрамкаў.
Найбольшы ўсплёск назіраецца ў катэгорыі мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў: продажы зборнікаў апавяданняў і раманаў выраслі больш чым на трэць.
На працягу года на 30 адсоткаў павялічылася цікавасць да тавараў на беларускай мове. Гэты трэнд ідзе поплеч з папулярнасцю класічнай літаратуры: напрыклад, «Шляхціц Завальня» па-ранейшаму ў топе продажаў, а яго гадавыя паказчыкі працягваюць расці, хаця кнізе ўжо амаль 180 гадоў.
Калі казаць аб жанрах, то попыт размеркаваўся нераўнамерна.
У OZ адзначаюць, што містыка і жахі па выніках года дадалі 130%. Гэтыя кнігі ўсё часцей выбіраюць, каб расслабіцца і адысці ад паўсядзённай руціны.
У той жа час псіхалогія і гістарычныя раманы паказалі зніжэнне продажаў на 15%, цікавасць да іх паступова саступае месца іншым кірункам.
Самыя папулярныя кнігі года: «Калі ўсе коткі ў свеце знікнуць», «(Ня)чысты Мінск», «Бог заўсёды падарожнічае інкогніта».
Прыкметны рост дэманструе і навучальная літаратура. У топе апошніх пяці гадоў застаюцца дапаможнікі па ПДР.