Архіўная сенсацыя: у Швецыі знойдзены палявы дзённік Карла XII з нататкамі караля пра Беларусь

У Швецыі знайшлі палявы дзённік караля Карла XII з нататкамі пра Мінск, Галоўчын, Магілеў і пераход гетмана казацкай Украіны Івана Мазепы на бок шведаў. Пра знаходку паведаміў гісторык Андрэй Катлярчук на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Palavy dzionnik karala Karła XII

268-старонкавая кніга з нататкамі і малюнкамі, якія Карл XII ўласнаручна рабіў у паходах, была знойдзена ў бібліятэцы Гётэборгскага ўніверсітэта, піша «Göteborgs-Posten».

— Ніхто не ведаў, што яна існуе, — кажа даследчыца Antoaneta Granberg, якая знайшла кнігу, калі шукала славянскія рукапісы ў вялікім зборы Hvitfeldtska samlingen які дагэтуль не каталагізаваны.

Palavy dzionnik karala Karła XII

Нататкі ахопліваюць перыяд ад лета 1707 года да восені 1717 года. Акрамя самога караля, таксама рабілі запісы ягоныя памочнікі Карл Піпер і Самуэль Окерхельм.

Некалькі частак напісаны ва Украіне перадусім на Палтаўшчыне. Гранберг прызнае што ў Швецыі захоўваюцца іншыя, раней вядомыя, копіі дзённіка але яны не маюць ілюстрацый арыгінала. Дзённік хутка будзе дыгіталізаваны і даступны на старонцы бібліятэцы Гётэборгскага ўніверсітэта.