«Анлайн-дыскусія «Ці ёсць жыццё пасля ўручэння Гедройця?»

05.10.2021 19:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

Трэцяя анлайн-дыскусія ў межах сёлетняй прэміі Гедройця будзе прысвечана сумеснаму пошуку адказа на пытанне «Ці ёсць жыццё пасля ўручэння Гедройця?».


Удзел у дыскусіі возьмуць Сяргей Дубавец, Тацяна Нядбай, Ян Максімюк і Андрэй Хадановіч у якасці мадэратара.

Сустрэча пройдзе 5 кастрычніка анлайн на youtube-канале ПЭНа па спасылцы, а таксама ў нашых сацсетках. 

Пачатак а 19:00.

Наўрад ці хто стане спрачацца, што за дзесяць год свайго існавання прэмія імя Ежы Гедройця зрабілася найважнейшай і найпрэстыжнейшай сярод беларускіх незалежных літаратурных узнагародаў, стала істотным сродкам падтрымкі нашых пісьменнікаў і прыкметным спосабам прыцягнення ўвагі да самога айчыннага пісьменства. Аднак сярод дэклараваных мэтаў прэміі ад моманту яе абвяшчэння былі «паглыбленне польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры», папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, спрыянне выхаду на міжнародны ўзровень творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Ці можна праз дзесяць год сцвердзіць, што гэтыя мэты былі хоць часткова дасягнутыя? Хто з лаўрэатаў, прызёраў ці шортлістэраў прэміі быў перакладзены, зацікавіў нашых заходніх суседзяў і ці паспрыяла гэтаму ўручэнне прэміі? Хто ў сённяшняй Польшчы здольны перакладаць і выдаваць беларускую літаратуру? Якая літаратура цікавая польскаму (і любому іншаму замежнаму) чытачу? Перафразуючы вельмі стары анекдот, Гедройць — «роскошь» або «средство продвижения»?

Гэтыя ды іншыя пытанні мы будзем абмяркоўваць з лаўрэатам прэміі Гедройця Сяргеем Дубаўцом, першай намесніцай старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Тацянай Нядбай і перакладчыкам беларускай літаратуры на польскую мову Янам Максімюком. Мадэратар — Андрэй Хадановіч.

Далучайцеся да дыскусіі заўтра (5 кастрычніка) а 19.00 на youtube-канале ПЭНа па спасылцы альбо ў нашых сацсетках.



Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Анлайн-спектакль «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш»

13.09.2026 (15:00 - 17:00) ютуб-канал Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ