У наступную суботу, 25 кастрычніка, беларусаў Вільні клічуць на гарадскі квэст пра філаматаў і філарэтаў.
Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя?
Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі і Філарэтамі і іх настаўнікамі, наведайце віленскія адрасы, звязаныя з іх гісторыяй, і нарэшце дайдзіце да месца таемнага сходу, дзе а 16:00 адбудзецца філамацкая вечарынка.
Каб прыняць удзел, трэба:
1️⃣ Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду па спасылцы ўнізе.
Калі вы без каманды - таксама рэгіструйцеся, можна будзе далучыцца да іншых або прайсці квэст самастойна.
2️⃣ Добра зарадзіце тэлефон і ўключыце мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.
3️⃣ Прыходзьце гуляць. Хто пройдзе квэст хутчэй за ўсіх - той пераможца.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы - адмысловыя падарункі!
Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.