У сераду, 14 траўня, адбудзецца анлайн-дыскусія «80 гадоў пасля завяршэння Другой сусветнай вайны: палітыка памяці ў Беларусі і Расіі».
9 траўня Беларусь і Расія па савецкай традыцыі адзначаюць так званы Дзень Перамогі — канец Другой сусветнай вайны ў Еўропе.
У абедзвюх краінах гэты дзень з’яўляецца цэнтральным элементам дзяржаўнай палітыкі памяці і асабліва ў юбілейны, 80-ы раз суправаджаецца маштабнымі публічнымі мерапрыемствамі. Аднак гаворка ўжо даўно ідзе не толькі пра памяць.
У Беларусі Другая сусветная вайна ўсё больш выкарыстоўваецца як інструмент ідэалогіі. Праз такія законы, як «Аб генацыдзе беларускага народа» ці «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» рэжым усталёўвае палітычны кантроль над гістарыяграфіяй.
Гісторыкі, журналісты і актывісты, якія займаюцца крытычным асэнсаваннем мінулага, падвяргаюцца ціску або крымінальнаму пераследу. Такім чынам, гісторыя мэтанакіравана выкарыстоўваецца для падаўлення незалежных даследаванняў і галасоў з апазіцыі.
У Расіі гістарычная перамога над нацызмам таксама ўсё больш інструменталізуецца — не ў апошнюю чаргу як частка палітычнага наратыву, які апраўдвае ваенную агрэсію супраць Украіны. Пасыл такі: Расія зноў змагаецца з «фашызмам» — на гэты раз ва Украіне.
Так «Дзень Перамогі» пераўтвараецца не толькі ў дзяржаўны рытуал, але і ў цэнтральны інструмент нацыяналістычнай мабілізацыі і прапагандысцкай легітымацыі гвалту.
На ўкраінскіх тэрыторыях, якія знаходзяцца пад кантролем Расіі, акупацыйныя ўлады таксама арганізуюць святкаванне 9 мая.
Якую ролю адыгрывае «Дзень Перамогі» ў сучаснай культуры памяці Беларусі і Расіі?
Як выкарыстоўваецца Другая сусветная вайна ў палітычных мэтах — асабліва ў кантэксце вайны ва Украіне?
Як з цягам часу змяніліся практыкі, датычныя культуры памяці?
Ці сапраўды зварот да «барацьбы з фашызмам» такі эфектыўны, як гэта прадстаўляецца, — і калі так, чаму?
Якія адрозненні і падабенствы можна назіраць у гістарычнай палітыцы і палітыцы памяці ў Беларусі і Расіі?
Удзел бяруць:
Аляксей Братачкін, Дыстанцыйны Універсітэт у Хагене
Міша Габaвіч, Ёганэс Гутэнберг Універсітэт Майнца
Уводзіны — Таццяна Астроўская, Форум гістарычных даследаванняў Беларусі
Mадэрацыя — Крысціянэ Янэке, Цэнтар ваеннай гісторыі і сацыяльных навук бундэсвера ў Патсдаме
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.