Магілёў — бастыён беларушчыны або «тоже русский город»?

Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).

«Chruś i papalam»

Ну вось, называецца, з’ездзіў у Горадню! Скандал! Наведаў Сяргей Мікалаевіч роднае места Валеры Руселіка — і ўжо не хоча ў родны Магілёў вяртацца! Маўляў, гэта ў вас там, на захадзе — уся прыгажосць, гісторыя і культура, а ў нас, на ўсходзе Беларусі, і зірнуць няма на што: усё бедненька і шэранька! Ну што ж тут паробіш, давялося Валеру пераконваць свайго суразмоўцу ў адваротным. Смех дый годзе: заходні беларус пераконвае ўсходняга, што Магілёў — унікальны і непаўторны, і што ім варта ганарыцца! Здараюцца ж цуды!

Хрусь і папалам!