Анлайн-дыскусія «Мамы ў эміграцыі»

07.12.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

7 снежня а 17-й па Берліне далучайцеся да анлайн-дыскусіі «Мамы ў эміграцыі».



Дата: 7 снежня

Час: 17.00 (час берлінскі, гэта 19.00 па Мінску)

Месца: zoom


З чым сутыкаюцца жанчыны з дзецьмі ў вымушанай эміграцыі, як і дзе шукаць падтрымку сябе і дзяцей, як абараняць свае правы ў новай краіне? Абмяркуйма ж!

У анлайн-дыскусіі ўдзельнічаюць:

Фасілітатарка — Наста Базар, фем- квір- нізавая актывістка, мама дваіх дзяцей з досведам падвойнай вымушанай эміграцыі;

Марыя Грыц — журналістка, вядучая праграм, маці з досведам двайнога бежанства;

Дар’я Чурко — праваабаронца, юрыстка, прымае ўдзел у выхаванні двух непаўналетніх дзяцей;

Вікторыя Змітровіч — псіхалагіня, маці дваіх дзяцей з досведам эміграцыі;

Вольга Гарбунова — феміністка, праваабаронца, былая палітвязня, маці з досведам уцякачкі.

Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Вясновы Mara Market у Сопаце

11.04.2026 (11:00 - 18:00) Mara Hub (Jacka Malczewskiego, 21)

Сустрэча для абітурыентаў польскіх ВНУ MentorUp у Варшаве

18.04.2026 (14:30 - 16:30) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Irdorath» у Кракаве

01.05.2026 (19:30 - 21:30) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ