Шпацыр па могілках Росы ў Вільні

01.05.2026 12:00 - 14:00 ля ўваходнай брамы на могілкі Росы (Rasų g. 32) 10 EUR
У пятніцу, 1 траўня, у Вільні ладзяць шпацыр па могілках Росы.

Могілкі Росы, заснаваныя ў 1801 г., часта называюць нацыянальным пантэонам у Вільні, прычым гэты пантэон нацыянальным могуць назваць і літоўцы, і палякі, і беларусы.

Кожная з нацый можа знайсці тут свае магілы нацыянальных дзеячоў, а шмат якія з пахаваных тут віленскіх дзеячоў з’яўляюцца натхненнем для ўсіх гэтых нацый, напрыклад, пахаванні ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага, перапахаваных тут у 2019 годзе.

Беларусы шануюць таксама магілы Уладзіслава Сыракомлі, графа Яўстаха Тышкевіча, дзеячоў Нашаніўскай пары, у першую чаргу кенатафы братоў Луцкевічаў, ды іншых віленскіх беларускіх дзеячоў.

Далучайцеся да шпацыру, каб узгадаць жыццёвыя шляхі нашых папярэднікаў ды ўшанаваць іх памяць.

Удзел — 10 еўра. дзецям да 10 гадоў — удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

29.04.2026 (19:00 - 21:00) Robin Bar (ul. Ruska 51B)

Віктар Шалкевіч у Рызе

31.05.2026 14:00 - 03.05.2026 16:00 Power-Up SPACE (Merķeļa iela 21 (4 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ