Анлайн-дыскусія «Спаленыя вёскі Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці»

09.12.2024 12:00 - 14:00 анлайн Бясплатнае



У панядзелак, 9 снежня, адбудзецца анлайн-дыскусія «Спаленыя вёскі Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці».






Дата і час: 9 снежня ў 12.00 (час СЕТ, гэта 14.00 па Мінску і 13.00 па Вільні)

Месца: зум 




Абмяркуюць беларускую палітыку памяці пачынаючы з 1970-х гадоў, а таксама стварэнне і рэцэпцыю кнігі Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка"Я з вогненнай вёскі..." 

Як гэты праект мог быць рэалізаваны ва ўмовах свайго часу? 

Якую ролю адыгралі тагачасная ваенная літаратура і дакументальная проза ў крытычным асэнсаванні падзей Другой сусветнай вайны? 

Якія новыя перспектывы на выжыванне ў вайне адкрыліся ва ўспамінах сведак? 

Як нацысцкія злачынствы разглядаліся ў нямецкай і беларускай гістарыяграфіі і юстыцыі? 

Як Другая сусветная вайна эксплуатуецца ў ідэалогіі аўтарытарнай Беларусі сёння? 


Уступнае слова — Віктар Шадурскі, Форум гістарычных даследаванняў Беларусі, Універсітэт Уроцлава


Удзел бяруць:

Томас Вайлер, Свабодны ўніверсітэт, Берлін

Ніна Велер, Цэнтр літаратурных і культурных даследаванняў Асацыяцыі Лейбніца

Аляксандр Фрыдман, Унівесітэт ім. Гейнэ, Дзюсельдорф

Францыска Экселер, Свабодны ўніверсітэт, Берлін 


Мадэратар — Адам Керпель-Фроніюс, Фундацыя Мемарыял ахвярам Халакосту, Берлін 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Дзень музеяў у Мірскім замку

16.05.2026 (11:30 - 16:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ