Прэзентацыя кнігі «Успаміны Францішка Міцкевіча» ў Варшаве

28.05.2026 19:00 - 21:00 Biblioteka MDM (Marszałkowska 55/73) Бясплатнае

У чацвер, 28 траўня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі «Успаміны Францішка Міцкевіча», удзельніка паўстання 1830–1831 гадоў, брата Адама Міцкевіча. 



Ва «Успамінах…» месціцца жывы голас чалавека, які прайшоў праз страты, дарогі, выгнанне, памяць і час. 

Гэта рэдкая магчымасьць дакрануцца да гісторыі, якая раптам пачынае вельмі балюча нагадваць сучаснасць. 

Будуць гаварыць пра Міцкевічаў, Беларусь, эміграцыю, літаратуру, памяць і пра тое, чаму чалавечыя гісторыі не старэюць нават праз стагоддзі. 

Спікер — журналіст і перакладчык Міхаіл Карневіч



Уваход вольны. Кнігу можна будзе набыць на месцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Імпрэза «Разгуляўся Юр’еў конь» у Гомелі

23.05.2026 (17:00 - 22:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ