Анлайн-дыскусія «Здаровы чалавек: цела, розум і дух — усё яшчэ адзіныя?»

29.05.2022 16:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае

29 траўня канал пра здароўе і дабрабыт «Тое, што трэба» ладзіць моладзевую анлайн-дыскусію, прысвечаную псіхалагічнаму дабрабыту.


Дата: 29 траўня

Час: 16.00 (час мінскі)

Месца: Zoom


8 дзяўчат з Беларусі раскажуць асабістыя гісторыі пра тое, як выбрацца з дэпрэсіі, пазбегнуць выгарання актывіста, дапамагчы сабе выжыць пасля ізаляцыі і непаразумення з блізкімі; даведаецеся, як мова ўплывае на здароўе, што такое сіндром выдатніцы, навошта развіваць эмацыйны інтэлект і як палюбіць сябе ў рэшце рэшт.


Вы зможаце пачуць карысныя лайфхакі, задаць пытанні, падыскутаваць. Сярод удзельнікаў дыскусій будуць разыгрывацца прызы за найлепшыя пытанні для спікераў, і ўсе ўдзельнікі атрымаюць бясплатны сэртыфікат.


Спіс выступоўцаў глядзіце на сайце https://youngsters.top/.


Рэгістрацыя па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Дэпатрыяцыя» ў Варшаве

09.06.2026 18:00 - 26.06.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Творчая сустрэча з Усеваладам Швайбай у Мінску

13.06.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ