Анлайн-інфасесія «Люблін у фінале»

11.03.2024 19:00 - 21:00 (анлайн) Бясплатнае

Польскі горад #Люблін у фінале конкурсу на званне Еўрапейскай Сталіцы Культуры 2029. Расказваем, чаму для беларускіх творцаў гэта бамбічная навіна.


Дата: 11 сакавіка, панядзелак

Час: 19:00 Варшава / 21:00 Мінск

Месца: тут

Горад-фіналіст ужо мае гарантыю фінансавання культурных праектаў, працу над якімі можна пачынаць весці ўжо з 2024 года, кульмінацыю праекту мы чакаем у 2029 годзе. Апцыянальна можна запланаваць і працяг у наступныя гады. У сувязі з гэтым аб’яўляены конкурс праектаў для Любліна! Прычым у конкурсе няма рамак па маштабе і бюджэце праекта.

Асаблівая ўвага будзе надавацца праектам ад беларускіх культурных дзеячаў у сувязі з вялікай патрэбай культурных праектаў беларускай дыяспары ў Любліне.

Жадаеце арганізаваць доўгатэрміновую мастацкую рэзідэнцыю? Паставіць серыю спектакляў? А можа адчыніць школу беларускай народнай песні? Гэта стане магчымым у Любліне Еўрапейскай Сталіцы Культуры 2029!

Калі вам цікава больш падрабязна даведацца пра магчымасці, задаць пытанні, гэтак жа знайсці патэнцыйных партнёраў для Еўрапейскай Сталіцы Культуры 2029 далучайцеся да інфасесіі.

Даведацца больш на сайце праекта. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Саша Філіпенка ў Беластоку

15.06.2026 (18:00 - 20:00) Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ