Анлайн-курс гутарковай беларускай мовы з пісьменнікам Аляксеем Шэіным

20.04.2022 - 27.04.2022 10:00 - 23:00 анлайн Бясплатнае

Пісьменнік і выкладчык Аляксей Шэін запрашае далучыцца да вывучэння гутарковай беларускай мовы анлайн. Курс дапаможа беларусам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай, а таксама назапасіць слоўцаў ды пазнаёміцца з аднадумцамі, атрымаць ад іх падтрымку.



Дата: з 28 красавіка

Час: 20.00

Месца: анлайн

Курс, разлічаны на дарослых, стартуе 28 красавіка і доўжыцца тры месяцы. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. У курсе 12 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка.

Аўтар і вядоўца курсу: выкладчык і пісьменнік Аляксей Шэін, стваральнік курсаў беларускай мовы «Моваведа», якія праводзіў у 2008-2017 гадах. Сувядоўца відэапраекту «Гоман», прысвечанаму беларускай мове.

Запіс на курс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму.


Вам можа быць цікава

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ