Анлайн-лекцыя Аляксандра Паршанкова "Беларусы і беларускае ў XVI ст."

27.11.2025 20:00 - 21:00 Анлайн Бясплатна

27 лістапада гісторык Аляксандр Паршанкоў у межах курса „XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век?“ прачытае анлайн-лекцыю „Беларусы і беларускае ў XVI ст.“


XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай і еўрапейскай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына – імёны і паняцці эпохі, якую часта называюць залатым векам.

У гэты час Еўропу ахоплівае Адраджэнне, адбываюцца Рэфармацыя і Контррэфармацыя, кніга становіцца даступнай амаль кожнаму.

- Якое месца займала Вялікае Княства Літоўскае ў Еўрапейскай гісторыі гэтага часу?

- Якія агульныя тэндэнцыі былі характэрны для Заходняй Еўропы і беларускіх земляў.

- Ці існавала Беларусь ў XVI ст?

- Якім быў культурны ландшафт Усходняй Еўропы ў эпоху Адраджэння?

- Ці з’яўляецца ВКЛ часткай беларускага нацыянальнага міфа?

На гэтыя і іншыя правакацыйныя пытанні можна будзе атрымаць адказ з курса.

Удзельнікі ўбачаць малавядомыя артэфакты, зазірнуць у гістарычныя крыніцы, правераць свае навыкі ў палеаграфіі (дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма). Наведаюць незвычайныя мясціны.

Аляксандр Паршанкоў – дактарант Карлавага ўніверсітэта і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літоўскай мовы, выпускнік БДУ, магістр гісторыі. Даследніцкая дзейнасць Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Таксама даследуе жыццё і дзейнасць, спадчыну Францыска Скарыны.



Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Калядны Вайцюшкевіч у Познані

17.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Калядныя спеўкі ў Вільні

23.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Калядная музыкатэрапія ў Н'ю-Ёрку

28.12.2025 (14:00 - 15:00) Carnegie Hall (57th Street and Seventh Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ