Вершы Юлія Таўбіна з'явіліся на канале праекта «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка»

Ініцыятыва «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» агучыла вершы Юлія Таўбіна. Вось яна, вяршыня міжваеннай паэзіі. Вершы Юлія Таўбіна мадэрныя па форме, а калі гаварыць пра філасофскі змест, то ніякага апісання пад гэтым відэа не хопіць. Беларуская паэзія тады імкліва развівалася, і вершы Таўбіна фіналяць гэты амбітны перыяд.

Ініцыятыва «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» паўстала на пачатку гэтага года, аўтары абяцаюць агучваць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.

Сёння гэтыя творы фактычна пад негалоснай забаронай у школе. «Гэтай жа літаратуры нідзе няма, нават песні ёсць на вершы расстраляных паэтаў, а вось начытаных тэкстаў не дужа і ёсць. Зразумела, шмат хто агучвае сучасныя творы — і гэта добра. Але ж гэта ніша пакуль незанятая, а яна важная», — кажуць стваральнікі праекта.