Пісьменніца Надзея Ясмінска трапіла ў рэанімацыю

Дзіцячая аўтарка, вядомая сваімі творамі «Сем ружаў», «Сподачак для цмока», «Кусь-Кусяндра» і іншымі, трапіла ў рэанімацыю пасля экстраннай аперацыі, піша bellit.info.

Nadzieja Jasminska

«Дзякую, даражэнькія, за добрыя словы! Такія справы, што я ўжо дзясяты дзень у рэанімацыі. Пасля экстрэный аперацыі не працуюць ныркі. Але я трымаюся і не губляю надзеі», — напісана ў яе Facebook.

Падтрымаць пісьменніцу можна, напісаўшы каментары пад пастамі ў ейных сацсетках альбо набыўшы яе кнігі.