Анлайн-лекцыя Наталлі Гардзіенка «Беларусы ў ЗША: асноўныя этапы гісторыі, асяродкі, ініцыятывы, асобы»

13.01.2024 21:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае


У суботу, 13 студзеня, Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы і Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва запрашаюць на анлайн-лекцыю гісторыка беларускай эміграцыі Наталлі Гардзіенка «Беларусы ў ЗША: асноўныя этапы гісторыі, асяродкі, ініцыятывы, асобы».




Дата: 13 студзеня

Час: 13.00 (час н’ю-ёркскі, гэта 10.00 ранку па Сан-Францыска, 20.00 па Вільні і 21.00 па Мінску)

Месца: zoom 


Вы даведаецеся гісторыю прысутнасці выхадцаў з беларускіх земляў у ЗША, якая пачынаецца недзе ў XVII ст., пра найбольш яскравыя яе падзеі (з’яўленне першых арганізацый, перыёдык, значных ініцыятываў) у XX ст.


Разгледзяць і такія пытаннечкі: 

Калі й дзе найбольш сяліліся беларусы ў ЗША; 

Якія былі іх першыя і найбольш значныя арганізацыі, хто іх ствараў і дзеля чаго; 

Вакол чаго гуртаваліся беларусы ў ХХ ст.; 

Што іх аб’ядноўвала й раз’ядноўвала; 

Якія былі найбольш значныя ініцыятывы й дасягненні; 

Якія былі праблемы. 



Вядучая — Надзея Нортан. 


Удзел бясплатны, далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы. Meeting ID: 819 9273 4271





Вам можа быць цікава

Анастасія Рыдлеўская ва Уроцлаве

17.02.2026 (18:00 - 20:00) Krupa Art Foundation (Rynek 27/28)

Масленіца ў Дукоры

21.02.2026 13:00 - 22.02.2026 19:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Дзень роднай мовы ў Празе

21.02.2026 (16:00 - 18:00) Беларуская клюбоўня (5. května 1043/32)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

05.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ