«Васільковы пленэр» у Ждановічах

15.08.2026 14:00 - 16:00 Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62) 30 BYN
15 жніўня ў Ждановічах адбудзецца чарговы «Васільковы пленэр» інсітнага мастацтва — майстар-клас па роспісе шопераў.

Тэма сустрэчы: асэнсаванне вобраза народнага пісьменніка Васіля Быкава праз наіўнае мастацтва. Удзельнікі пазнаёмяцца з асаблівасцямі беларускай маляванкі і створаць уласны мастацкі твор на тканіне.

Пад кіраўніцтвам куратара Музея-дачы Васіля Быкава, мастачкі Ірыны Князевай, удзельнікі распішуць стыльны шопер акрылавымі фарбамі, натхняючыся беларускімі народнымі матывамі, васільковымі колерамі і творчай спадчынай Васіля Быкава.

Гэта не толькі творчы майстар-клас, але і магчымасць правесці час у атмасферы спакою, натхнення і арт-тэрапіі, атрымаць новыя ўражанні, адпачыць душой і забраць з сабой унікальную рэч, зробленую ўласнымі рукамі.

Удзел могуць браць дзеці і дарослыя.

Кошт: 30 руб. (у кошт уваходзяць шопер, фарбы і ўсе неабходныя матэрыялы)

Папярэдні запіс: +375 29 811 21 85.



Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ