Паводле беларускага заканадаўства, на пісьмовыя звароты трэба адказваць на той дзяржаўнай мове, на якой звярнуліся, піша «Наша Ніва».

Скрыншот: відэаканал Ляхавічы і ляхавічане / YouTube
Аднак у міліцыі Ляхавіцкага раёна на ліст моўнага актывіста Ігара Случака адказалі па-руску. Ён паскардзіўся на гэта парушэнне.
І выканаўца абавязкаў начальніка ляхавіцкай міліцыі Аляксей Паплаўскі стаў на бок закона.
Падпалкоўнік Паплаўскі запэўніў Случака, што ў дачыненні начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Ляхавіцкага райвыканкама, які рыхтаваў неналежны адказ, «прыняты меры матэрыяльнага ўздзеяння».
