Памерла перакладчыца Алена Таболіч

На 87-м годзе жыцця памерла беларуская перакладчыца, выкладчыца, кандыдат філалагічных навук Алена Уладзіміраўна Таболіч, піша тэлеграм-канал bellitinfo.

Aliena Tabolič

Алена Таболіч перакладала творы англійскіх і амерыканскіх аўтараў, з’яўлялася аўтаркай-складальніцай англійска-беларускіх слоўнікаў, а як выкладчыца працавала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.